- яйка - 4 шт.
- мука – 250 г
- малако - 250 мл
- соль,
-зялёная спаржа – 500 г
- белая спаржа – 500 г
- цукар - 1 дробка
- сметанкавае масла - 1 г.л.
- сала (з пражылкамі мяса) – 100 г
- дзьмухавец (лісце) - 1 пучок
- топленае масла.
Замясіць цеста, змяшаўшы яйкі, муку, малако і трохі солі. Пакінуць на
30 хвілін. Спаржу вымыць, пачысціць і нарэзаць кавалачкамі даўжынёй
3 см. 15 хвілін варыць у кіпячай падсоленай вадзе з даданнем цукру і
сметанкавага масла. Нарэзаць сала невялікімі кавалачкамі і
абсмажыць на патэльні з антыпрыгарным пакрыццём без дадання
тлушчу. Лісце дзьмухаўца вымыць і абсушыць. Спаржу адкінуць на
друшляк і даць вадзе сцячы. У цеста дадаць здробненае лісце
дзьмухаўца, кавалачкі спаржы і сала. На сярэднім агні ў разагрэтым
топленым масле спячы 4 блінца. Да блінцоў добра падаць ліставую
салату.
|