-400 г курынай паляндвіцы,
-100 г белага хлеба,
-0,5 шклянкі малака,
-3 яйкі,
-100 г сметанкавага масла,
-сліўкі,
-соль.
Пракруціце праз мясасечку курынае мяса, затым дадайце замочаны
ў малацэ і адціснуты хлеб і зноў пракруціце праз мясасечку. У фарш
пакладзіце жаўткі, уліце малако, пасаліце і дадайце ўзбітыя сліўкі.
Перамяшайце і смажце, як аладкі, на патэльні з гарачым маслам.
Падавайце са смажанай бульбай.
|