-1 кг мукі (па 500 г грачанай і пшанічнай),
-900 г вады ці малака,
-3 - 4 яйкі,
-3 - 4 ст. лыжкі цукру,
-40 г дрожджаў,
-алей ці тлушч для смажання,
-соль -па густу.
Грачаныя аладкі можна рыхтаваць з адной грачанай мукі, але яны
вельмі хутка чарсцвеюць і крышацца. Смачнымі і мяккімі
атрымліваюцца аладкі з сумесі пшанічнай і грачанай мукі (у роўных
долях). Развесці ў цёплай вадзе ці малацэ дрожджы, соль. Працадзіць
праз марлю. У гэту сумесь усыпаць прасеяную пшанічную муку. Добра
перамяшаць і паставіць у цёплае месца для закісання. Калі рошчына
падыдзе, увесці ў яе цукар, яйкі, грачаную муку і замясіць цеста.
Падчас закісання цеста некалькі разоў абкамячыць. Пякчы аладкі
на разагрэтай з тлушчам патэльні.
|