- капуста белакачанная – 500 г
- яйка - 1 шт.
- мука - 3-4 ст. л.
- смятана - 2 ст. л.
- сыр – 100 г
- чорны перац - па густу
- соль - па густу.
Свежую белакачанную капусту нашаткаваць ці пасекчы, адварыць у
невялікай колькасці падсоленай вады, дадаўшы 2 сталовыя лыжкі
смятаны. Астудзіць, зліць лішнюю вадкасць дадаць цёрты сыр, сырое
яйка, некалькі сталовых лыжак мукі і чорны молаты перац па густу.
Перамяшаць і смажыць на сметанкавым масле.
|