-1 шклянка кефіру,
-2 яйкі,
-1 ст. л. цукру,
-1/2 г. л. соды,
-дробка солі,
-мука,
-2 яблыка,
-3 ст. л. разынак,
-3 ст. л. дробна нарэзанай курагі.
У місцы трохі ўзбіць яйкі з цукрам, соллю, дадаць кефір, соду,
згашаную цытрынавым сокам, муку (да кансістэнцыі густой смятаны).
Добра размяшаць. Дадаць нацёртыя на буйнай тарцы яблыкі без
скуркі, памытыя і апараныя кіпенем разынкі і курагу. Курагу дробна
нарэзаць. Лыжкай выкладваць цеста невялікімі порцыямі на патэльню з
растопленым алеем. Смажыць з двух бакоў на сярэднім агні. Падаваць
са смятанай, фруктовым ёгуртам, варэннем. Парады: -па сезону ў
гэтыя аладкі можна дадаваць кавалачкі абрыкосаў, персікаў, вішань,
сліў; -можна зрабіць аладкі з кавалачкамі гарбуза, шынкоў.
|