Для цеста:
-6 сталовых лыжак мукі,
-2 шклянкі кефіру ці сыроваткі,
-2 яйкі,
-1/3 гарбатнай лыжкі солі,
-1 сталовая лыжка алею,
-200 г вельмі дробна насечанай свежай капусты.
Для пячэння:
-100 г сметанкавага маргарыну.
Яйкі ўзбіць, злучыць з кефірам ці сыроваткай, дадаць соль, цукар, муку
і замясіць пышнае, лёгкае, паўгустое цеста, і дадаць у яго дробна
насечаную свежую капусту. Аладкі абсмажыць з двух бакоў. Падаваць
са смятанай. Аладкі з капустай можна прыгатаваць наогул без мукі. Для
гэтага капусту вельмі дробна пасячы, пасаліць і дадаць гэтулькі яйкаў,
каб атрымаць злучанае цеста. Аладкі абсмажыць. Капусныя аладкі без
мукі могуць быць рэкамендаваны хворым дыябетам.
|