- шчаўе – 100 г
- крапіва (лісце маладое) – 100 г
- капуста (маладая) – 100 г
- бурак (маладое лісце) – 100 г
- малако - 2 шклянкі
- мука - 1 шклянка
- яйкі - 3 шт.
Крапіву апарыць, адкінуць на друшляк і даць вадзе цалкам сцячы.
Астатнюю зеляніну прамыць. Зеляніну дробна нарэзаць (тонкай
саломкай). Замясіць звычайнае цеста для аладак, дадаць зеляніну,
перамяшаць і выпякаць у гарачым масле.
|