-морква вычышчаная адварная -3 шт.
-манныя крупы -0,5 шклянкі
-малако -1,5 шклянкі
-яйкі -3 шт.
-сметанкавае масла -3 ст. л.
-цукар -1,5 ст. л.
-алей -3 ст. л.
-соль -0,5 г. л.
Адвараную моркву буйна нарэзаць і здрабніць у блендэры ці расцерці
таўкачом. Атрыманае пюрэ перакласці ў рондаль. Дадаць размякчанае
сметанкавае масла, манныя крупы, малако, цукар, соль, перамяшаць і
паставіць на сярэдні агонь. Увесь час памешваючы, давесці да кіпення
і зняць з агню. Астудзіць. Адлучыць бялкі ад жаўткоў. Бялкі ўзбіць
міксерам. У цёплую маркоўную масу ўвесці спачатку жаўткі, затым -
бялкі, размяшаць і, выкладваючы па сталовай лыжцы, абсмажыць
на патэльні з разагрэтым алеем як звычайныя аладкі.
|