-200 г аўсяных шматкоў,
-1 шклянка малака,
-100 г пшанічнай мукі буйнага памолу,
-3 яйкі,
-200 г морквы,
-цукар,
-соль,
-смятана,
-карыца.
Для падрыхтоўкі аладак можна выкарыстоўваць адвараную ці сырую
моркву. Моркву нацерці на тарцы. Аўсяныя шматкі заліць малаком,
даць набрыняць, затым дадаць яечныя жаўткі, соль, цукар, моркву,
пры неабходнасці - муку і апошнімі ўвесці ў масу ўзбітыя бялкі.
На разагрэтую з тлушчам патэльню лыжкай наліваць цеста і смажыць
абапал. Падаваць са смятанай, карыцай і цукрам.
|