- кіслае малако - 3 шклянкі
- мука - 3 шклянкі
- яйка - 2 шт.
- цукар - 1 ст.л.
- чарнасліў – 100 г
- сода - 1/2 г.л.
- цукровая пудра - па густу
-ванілін - па густу
- смятана
- тлушч - для пячэння.
Яйкі ўзбіць з малаком, дадаць прасеяную муку з содай і працягваць
узбіваць да утварэння аднастайнай масы, вымешаць яе з чарнаслівам,
папярэдне замочаным і нарэзаным саломкай. Даць цесту пастаяць 1-2
гадзіны, затым, не размешваючы, набіраць яго металічнай лыжкай,
змочанай у тлушчы, класці на добра разагрэтую патэльню з тлушчам
і смажыць абапал да залацістага колеру. Аладкі складаць на талерку,
пасыпаючы цукровай пудрай з ванілінам, асобна падаць смятану.
|