- зялёная цыбуля (маладая) – 100 г
- крэс-салата – 75 г
- нішчымная свініна – 50 г
- мідыі (адвараныя) - 1/2 шклянкі
- рысавая мука - 1/2 шклянкі
- яйка - 1 шт.
- соль
- соевы соус з воцатам
- лісце салаты.
Прамыйце і пачысціце маладую зялёную цыбулю і крэс-салату і
нарэжце іх у даўжыню сантыметраў па 10. Дробна нарэжце свініну і
старанна пасечыце нажом мяса мідый. Дадайце ў рысавую муку ваду
і соль і замесіце вадкае цеста для аладак. На добра змазаную алеем
патэльню пакладзіце нарэзаную цыбулю, перамяжоўваючы яе
кавалачкамі крэс-салаты. Па-над акуратна пакладзіце кавалачкі свініны
і мяса мідый. Заліце ўсё вадкім цестам і злёгку засмажце. Затым уліце
зверху ўзбітае яйка і працягвайце смажанне да з'яўлення залацістай
скарыначкі. Гатовая і парэзаная аладка выкладваецца на лісце салаты.
Для лепшага густу рэкамендуецца абмакваць кавалачкі аладкі
у соевы соус з воцатам.
|