Аладкі з дражджавога цеста значна пышней аладак,
прыгатаваных хуткім спосабам (з содай).
-300 г дражджавога цеста (пакупное),
-1/4~1/3 шклянкі малака
Цеста пакласці ў глыбокую міску, ўліць малако і змешваць рукамі
датуль, пакуль маса не стане аднастайнай. Маса павінна стаць даволі
вадкай, каб не трымаць форму, але і не павінна лёгка ліцца. Цеста з
рукі павінна спаўзаць шырокай густой бесперапыннай стужкай. У
патэльню наліць алею на вышыню 2~3 мм і паставіць на сярэдні агонь.
Рукі добра адмыць і мокрай рукой захопліваць цеста і, сціскаючы
пальцы ў кулак, выціскаць цеста ў выглядзе шарыка дыяметрам ~5 см.
Другой мокрай рукой здымаць шарыкі і ўкладваць іх у патэльню.
Абсмажваць аладкі з двух бакоў. Таўшчыня гатовых аладак павінна
быць не меней 5~6 мм. Гатовыя аладкі яшчэ гарачымі можна
вышмараваць сметанкавым маслам. Падаваць з варэннем, мёдам,
смятанай, згушчаным малаком і г.д.
|