-1 гарбуз (к. 1,5 кг);
-200 мл малака;
-130 г мукі;
-1 ст. л цукру;
-2 яйкі;
-1 ст. л. сметанкавага масла;
-соль
Гарбуз ачысціць, разрэзаць напалову і выдаліць насенне. Мякаць
нацерці на тарцы, заліць малаком і тушыць 15-20 хвілін. Затым зняць
з агню і даць астыць. Яечныя жаўткі адлучыць ад бялкоў і расцерці
з цукрам. Яечныя бялкі ўзбіць. У астыўшую масу дадаць прасеяную
муку, яечныя жаўткі і соль. Усё старанна перамяшаць, затым дадаць
яечныя бялкі. Патэльню вышмараваць алеем, разагрэць і смажыць
аладкі па 3-5 хвілін з кожнага боку. Замест мукі можна выкарыстоўваць
паніровачныя сухары ці манныя крупы.
|