-1.5 кг гарбузы
-1 шклянка малака,
-1 шклянка пшанічнай мукі ці манных круп,
-1 ст.л.цукру,
-1 ст.л. сметанкавага масла,
-2 яйкі,
-соль - па густу
Здробненую на тарцы мякаць гарбуза заліваюць малаком і тушаць
15 - 20 хвілін, астуджаюць, дадаюць муку (манныя крупы), расцёртыя
з цукрам жаўткі, трохі солі. Усё добра змешваюць, дадаюць узбітыя
бялкі. Смажаць на добра разагрэтай патэльні. Аладкі падаюць са
смятанай і цукрам.
|