-400 г гарбузы,
-1 шклянка мукі,
-0,6 шклянкі малака ці сыроваткі,
- 2 яйкі,
-соль,
-дробка ваніліну,
-сода на кончыку нажа,
-тлушч для смажання.
Вычышчаны гарбуз нацерці на дробнай ці буйнай тарцы, дадаць
малако, муку, соль, цукар, яечныя жаўткі, ванілін, соду. У масу
асцярожна ўмяшаць бялкі, узбітыя ў густую пену. На кіпячым тлушчы
ці масле смажыць румяныя аладкі. Падаваць гарачымі са смятанай
ці варэннем. У залежнасці ад сакавітасці гарбуза, а таксама ад
ступені яго здрабнення колькасць мукі можа быць большай
ці меншай. Муку можна замяніць аўсянымі шматкамі.
|