-1 шклянка мукі,
-300 г гарбузы,
-1 шклянка кефіру,
-соль,
-1 г. лыжка пекарскага парашка,
-1 ст. лыжка цукру,
-2 яйкі,
-2 ст. лыжкі алею.
Гарбуз нацерці на тарцы. Убіць яйкі, пасаліць, дадаць цукар, кефір
(калі нацёртая гародніна не дала шмат вільгаці, колькасць кефіру
павялічыць!), муку і пекарскі парашок. Усё перамяшаць і выпякаць
на гарачай патэльні.
|