- нутавая мука – 200 г
- пшанічная мука – 50 г
- насенне куміну - 1 г.л.
- востры перац (струк) - 1 шт.
- асафетыда - 1/4 г.л.
- куркума - 3/4 г.л.
- соль - 1.5 г. л.
- чорны перац - 1/4 г.л.
- молатая каляндра - 1 г.л.
- каляндра ці пятрушка (нарэзанае лісце) - 2 ст.л.
- вада - 300 мл
- імбір (нацёрты) - 1 г.л.
- памідоры - 2 шт.
- балгарскі перац - 1 шт.
- топленае ці сметанковае масла - для смажання
- цытрынавы сок - 3 ст.л.
У вялікай місцы змяшайце разам нутавую муку, пшанічную муку і
наступныя 8 кампанентаў. Памешваючы, павольна дадайце халодную
ваду, пакуль не атрымаецца густое цеста для аладак. Калі цеста
здасца вам занадта густым, памятайце, што сок памідораў зробіць яго
жыжэ. Пакладзіце ў цеста нацёрты імбір, кавалачкі памідораў і
балгарскі перац (вычышчаны і нарэзаны). Пакіньце. Растапіце
сталовую лыжку топленага ці сметанкавага масла ў патэльні на
сярэднім агні. Наліце цеста гэтулькі, колькі трэба, каб зрабіць за адзін
раз тры аладкі дыяметрам 6-8 см. Не абавязкова, каб аладкі былі
абсалютна круглымі, але імкніцеся, каб яны былі аднолькавай
таўшчыні. Смажце на слабым агні абапал пакуль яны не стануць
залаціста-карычневымі і хрумсткімі (4-5 хвілін). Працягвайце, пакуль не
выдаткуеце ўсё цеста, выкарыстоўваючы прыблізна 1 г. л. топленага ці
сметанкавага масла на кожную пудлу. Апырскайце аладкі сокам
цытрыны. Падавайце гарачымі. Пудлы добра спалучаюцца з любымі
гародніннымі стравамі.
|