Хомы - аладкі з гароху
- гарох - 0.4 кг
- канаплянае насенне
для соусу:
- грыбны булён
-смятана - 1 шклянка
- сметанкавае масла - 3 ст.л.
- яйка - 2-3 шт.
Расцерці вараны гарох , пакласці тоўчанага канаплянага насення,
змяшаць з гарохам, зрабіць вялікія аладкі (пампушкі) і паставіць на
ліст на 10 хвілін у печ. З грыбнога булёна зрабіць соус, дадаць
у яго 1 шклянку смятаны, 3 лыжкі сметанкавага масла ці алею,
2-3 крута звараных нашаткаваных яйкі.
|