- гарбата (Twinings з цытрынай і травой) - 4 пакуначка
- цукар – 170 г
- грушы (спелыя) - 6 шт.
для блінцоў:
- мука – 200 г
- сода - 1 г.л.
- карычневы цукар – 50 г
- імбір (цёрты на дробнай тарцы) - 2.5 см
- яйка (1 цэлае і ў 1 падзяліць жаўток і бялок) - 2 шт.
- маслёнка ці кефір - 300 мл
- сметанкавае масла – 25 г.
Пакласці гарбатныя пакуначкі і цукар у рондаль і заліць 600 мл кіпеню.
Павольна награваць 2-3 хвіліны, пакуль цукар не растворыцца. Тонка
парэзаць грушы і дадаць іх у рондаль. Давесці да кіпення, затым
зменшыць агонь, накрыць вечкам і варыць 5-6 хвілін на павольным агні,
пакуль грушы не будуць мяккімі. Перакласці грушы ў вогнетрывалую
пасудзіну шумоўкай. Дастаць гарбатныя пакуначкі. Давесці вадкасць
да кіпення і кіпяціць 5-10 хвілін, пакуль не ўварыцца напалову. Паліць
сіропам грушы, пакінуць на 10 хвілін, затым накрыць і замачыць на ноч
і паставіць у халадзільнік. На наступны дзень зрабіць бліны: прасеяць
муку і соду ў міску, затым дадаць цукар. Зрабіць паглыбленне ў
сярэдзіне, дадаць імбір, цэлае яйка і жаўток. Перамяшаць драўлянай
лыжкай, затым паступова дадаць маслёнку, узбіваючы, пакуль сумесь
не стане аднастайным густым цестам. У чыстай місцы ўзбіць пакінуты
бялок з дробкай солі да мяккіх пікаў. Акуратна дадаць у цеста
металічнай лыжкай. Нагрэць трохі сметанкавага масла ў
непрыгараемай патэльні. На адлегласці адзін ад аднаго выкладваць
цеста лыжкай і абсмажваць на сярэднім агні па 3 хвіліны з кожнага
боку, пакуль на паверхні не з'явяцца бурбалкі. Перавярнуць і рыхтаваць
2-3 хвіліны, пакуль яны не паднімуцца і не будуць залацістымі.
Перакласці на талерку і трымаць у цёплай духоўцы (140 С), пакуль
рыхтуеце астатнія. З гэтай колькасці можа атрымацца каля 18 аладак.
Падаваць аладкі стопкамі, прапластоўваючы грушамі ў гарбаце
і падаючы з ёгуртам.
|