
-2 невялікіх яблыка,
-2,5 шклянкі пшанічнай мукі,
-2 шклянкі вады ці малака,
-5 г сухіх (ці 15 г свежых) дрожджаў,
-0,5 г. л. солі,
-4 ст. л. цукру,
-0,5 г. л. молатай карыцы,
-0,5 шклянкі алею.
Муку прасеяць. Ваду (ці малако) трохі падагрэць, у невялікай яе
частцы (прыкладна ў 1 шклянцы) развесці дрожджы. У эмаляваны
рондаль ці глыбокую міску насыпаць 1,5 шклянкі мукі, ўліць ваду
(малако) з разведзенымі ў ёй дрожджамі і старанна размяшаць,
каб не было камячкоў. Пасля гэтага дадаць астатнюю ваду (малако)
і перамяшаць да утварэння аднастайнай масы. Рондаль накрыць
ручніком і паставіць у цёплае месца, каб цеста падышло (прыкладна
на 1 гадзіну). Затым дадаць астатнюю муку, 2 ст. л. алею, 3 ст. л.
цукру, соль, перамяшаць і даць цесту другасна падняцца, для чаго
яго паставіць у цёплае месца яшчэ на 1 гадзіну. За гэты час
падрыхтаваць яблыкі: зрэзаць скурку, выразаць насенную камеру.
Вычышчаныя яблыкі нарэзаць кольцамі таўшчынёй 2-3 мм, перасыпаць
1 ст. л. цукру, змяшаным з карыцай, і пакінуць для насычэння. Пасля
таго, як цеста падышло другі раз, можна выпякаць аладкі. Рабіць гэта
наступным чынам: на разагрэтую і змазаную маслам патэльню выліць
трохі цеста (гэтулькі, каб расплытае на патэльні цеста па дыяметру
было трохі больш яблычнага "кальца"), на яго пакласці "кальцо" з
яблыка, зверху "кальцо" заліць невялікай порцыяй цеста, каб
яблычнае кальцо цалкам апынулася ў цесце. Пасля таго, як
адзін бок падсмажыцца, аладку перавярнуць на другі бок,
каб падрумяніўся другі бок.

|