
- мука пшанічная - 250 г,
- яблыкі - 120 г,
- яйка - 1 шт.,
- вада ці малако - 300 г,
- цукар - 20 г,
- алей - 100 г,
- смятана ці масла сметанкавае - 100 г,
- дрожджы,
- соль - па густу.
У цёплай вадзе ці малацэ растварыць цукар, соль, дрожджы, дадаць
муку і яйка, замясіць цеста і пакінуць у цёплым месцы на 3-4 гадзіны.
Падчас закісання цеста абкамячыць. Яблыкі ачысціць ад скуркі і
асяродку, нарэзаць дробнымі лустачкамі, перамяшаць з цестам і
смажыць аладкі на алеі. Падаваць са смятанай ці сметанкавым
маслам.

|