
-0,5 л кефіру
-1/4 г. л. соды
-4-6 ст. л. цукру
-1 яйка
-мука каля 2 шклянак
-кіслае малако ці сліўкі 50-100 мл
-антонаўскія яблыкі 4-5 шт.
Кефір выліваем у рондальчык. Разбіваем у яго яйка, выкладваем
цукровы пясок, соду і змешваем. Затым падсыпаем муку, цеста
павінна па кансістэнцыі быць трохі вадчэй чым густая смятана. Яблыкі
ачысціць ад скуры і семянных скрынак, нарэзаць саломкай і падмяшаць
да цеста. Даць хвілін 20 пастаяць. Пры жаданні можна дадаць разынкі.
На пліце растапіць патэльню з маслам, парцыённа выкладваць цеста
і выпякаць аладкі з двух бакоў. Падаваць з мёдам, смятанай ці
згушчаным малаком.

|