
- мука пшанічная - 1 шклянка
- яблыкі – 120 г
- яйка -1 шт.
- малако - 1 шклянка
- цукар - 2 г. л.
- дрожджы - 1 г.л.
- сметанкавае масла - 4 г. л.
- соль - па густу.
У цёплай вадзе ці малацэ раствараюць цукар, соль, дрожджы,
дадаюць муку і яйкі, цеста змешваюць, пакідаюць у цёплым месцы
на 3-4 гадзіны. Падчас закісання цеста абкамечваюць. Яблыкі,
вычышчаныя ад скуркі і асяродку, наразаюць дробнымі лустачкамі
і кладуць у цеста перад пячэннем

|