-мука -3 шклянкі.
-малако -2 1/2 шклянкі.
-яйкі -4 штукі.
-цукар-пясок -1/2 шклянкі.
-дрожджы -20 г.
-яблыкі -4-6 штук.
-соль -па густу.
-масла топленае -250 г.
З адной шклянкі мукі, малака і дрожджаў замешваюць рошчыну,
ставяць яе ў цёплае месца для павелічэння ў 2 разы. У гатовую
рошчыну дадаюць пакінутую муку, цукар, соль, яйкі, ўсё добра
змешваюць і злучаюць з дробна нашаткаванымі яблыкамі. Цеста
ставяць на некалькі хвілін у цёплае месца і, калі яно паднімецца,
выпякаюць як звычайныя аладкі.
|