
-мука пшанічная - 60 г,
-яблыкі - 30 г,
-яйка - 1/4 шт.,
-малако - 70 г,
-цукар - 4 г,
-дрожджы - 3 г,
-маргарын сталовы - 10 г,
-соль.
У цёплай вадзе ці малацэ раствараюць цукар, соль, дрожджы,
дадаюць муку і яйкі, цеста змешваюць, пакідаюць у цёплым месцы
на 3-4 гадзіны. Падчас закісання цеста абкамечваюць. Яблыкі,
вычышчаныя ад скуркі і асяродку, наразаюць дробнымі лустачкамі
і кладуць у цеста перад пячэннем.

|