
Для цеста:
-5 сталовых лыжак (з горкай) мукі,
-1 паўлітровая бутэлька кефіру ці сыроваткі,
-1 - 2 яйка,
-соль,
-цукар па густу.
Для пячэння:
-100 г сметанкавага маргарыну.
Для напаўнення:
-5 - 7 яблыкаў сярэдняга памеру,
-2 - 3 сталовыя лыжкі цукру для абсыпання.
Яйкі ўзбіць, злучыць з кефірам ці сыроваткай, дадаць соль, цукар,
муку і замясіць пышнае, лёгкае, паўгустое цеста. Разліць лыжкай
на змазаную маслам гарачую патэльню аладкі, на паверхню якіх
хутка і хораша раскласці акуратна нарэзаныя тонкімі лустачкамі
яблыкі, тым часам ніжні пласт аладак абсмажыцца, аладкі
перавярнуць яблыкамі ўніз і зарумяніць іх. Аладкі зняць з патэльні,
пакласці на талерку, пасыпаць цукрам. Аладкі будуць смачней,
калі іх пасыпаць тонка змеленай карыцай. Аладкі з яблыкамі
можна прыгатаваць інакш. Яблыкі нацерці на буйнай тарцы,
апусціць у цеста, перамяшаць; печ, як звычайныя аладкі.

|