
-500-600 г свежых яблыкаў,
-2,5 шклянкі пшанічнай мукі,
-1,5 шклянкі вады,
-20 г дрожджаў,
-2 сталовыя лыжкі цукру,
-цёртая цэдра 0,5 цытрыны,
-соль - па густу,
-2 сталовыя лыжкі цукровай пудры
Ў цёплай вадзе развесці дрожджы, дадаць соль, цукар, цэдру
цытрыны, размяшаць. Усыпаць муку і, замясіўшы цеста, паставіць
яго падыходзіць. Яблыкі прамыць, ачысціць ад скуркі, выдаліць
насеннае гняздо і нарэзаць тонкімі лустачкамі. Калі цеста
паднімецца (не змешваючы яго), драўлянай лыжкай асцярожна
наліць яго на растопленую і змазаную маслам патэльню. Пасля
таго як аладкі падрумяняцца з ніжняга боку, на верхні яшчэ
сыры бок пакласці лустачкі яблыкаў і, паліць іх невялікай
колькасцю цеста, перавярнуць на другі бок. Гатовыя аладкі
з боку прыпёку абсыпаць цукровай пудрай. Для прыпёку
можна выкарыстоўваць і іншую садавіну і ягады.

|