
-300 г мукі,
-1 гарбатная лыжка масла,
-1 яйка,
-3 сталовых лыжкі цукру,
-1/8 палачкі дрожджаў,
-2 шклянкі вады,
-соль - па густу.
Для начыння:
-5 яблыкаў,
-3/4 шклянкі цукру,
-100 г топленага масла для пячэння.
Яблыкі (лепш кіслыя) ачысціце ад скуры, выдаліце асяродак,
нарэжце яблыкі папярок на круглыя лустачкі, засыпце іх цукрам і
пастаўце ў халадзільнік на 1-2 гадзіны. Прыгатуйце цеста: цукар
з яйкам і соллю добра разатрыце, дадайце растопленае масла!
У гэту сумесь ўліце ваду, размешаную з дрожджамі, добра
разбоўтайце, усыпце муку, замесіце цеста. Калі яно павялічыцца
ў аб'ёме ўдвая, абмаквайце ў яго лустачкі яблыкаў, беручы іх
відэльцам, і кладзіце на бляху, на якой абсмажце іх. Абсмажаныя
ў цесце яблыкі (аладкі) пастаўце ў нагрэтую духоўку, каб яблыкі
дайшлі. Перад падачай на стол аладкі пасыпце цукровай пудрай.

|