
-2 кубкі (300 мл) мукі
-2 невялікіх яблыка (300 г)
-250 мл кефіру
-1 яйка
-2 ст. л. цукру
-0,5 г. л. соды
-дробка солі
Яйкі злёгку ўзбіваем з цукрам, дадаем кефір. У яблыкаў выдаляем
асяродак і шаруем іх на буйнай тарцы. Яблыкі высыпаем у кефірна-
яечную сумесь, змешваем. Муку змешваем з содай і соллю, затым
высыпаем яе да кефірна-яечнай сумесі. Хутка змешваем (не да
гладкасці, проста не павінна застацца сухой мукі). Мукі можа сысці
і ледзь менш (усё залежыць ад сакавітасці яблыкаў і велічыні яйка),
таму адразу можна насыпаць менш на пару лыжак. Цеста
атрымліваецца даволі густое, рыхлаватае. Даём цесту пастаяць
3-5 хвілін. Смажым ў алеі абапал да залацістага колеру. Падаём
з варэннем, мёдам ці проста пасыпаўшы цукровай пудрай

|