- кальмар - 1 тушка
- ялавічына – 100 г
- бульба - 2 шт.
- морква - 1/3 шт.
- цыбуля рэпчатая - 1/2 шт.
- цыбуля -парэя - 1 шт.
- мука -2/3 шклянкі
- яйка - 1 шт.
- соль.
Кальмар ачысціць, абліць кіпенем. Затым дробна нарэзаць. Ялавічыну,
моркву, цыбулю рэпчатую, цыбулю-парэю дробна нашаткаваць. Для
таго, каб цыбуля-парэя рэзалася лепш і не слізгала, спачатку
разрэзаць напалову ўздоўж, затым прыкласці ўнутраным бокам да
апрацоўчай дошкі і нарэзаць. Бульбу ачысціць, затым апусціць у
халодную ваду да тых, пор пакуль крухмал не выйдзе (30-60 хвілін).
Нацерці на тарцы і злучыць з прыгатаванай масай (п.1). Пакласці муку,
яйка і зрабіць густое цеста як на аладкі. Падсаліць. Разагрэць
патэльню. Наліць трохі алею. Абсмажыць аладкі абапал.
|