для цеста:
- мука - 5 ст.л.
- кефір - 1/2 л
- яйка - 1 шт.
- соль - па густу
-цукар - па густу
- алей - 1 ст.л.
- белакачанная капуста (дробна насечаная) - 1 шклянка
для змазвання патэльні:
- алей - 2-3 ст.л.
- бульба (сырая) - 1 кружок.
Яйка ўзбіць, злучыць з кефірам, соллю, цукрам, алеем, сечанай
капустай, мукой і замясіць цеста. Лыжкай раскладваць цеста на
гарачую, змазаную патэльню, абсмажыць аладкі абапал да утварэння
зарумяніўшайся скарыначкі. Падаваць аладкі гарачымі да гарбаты,
кавы. Асобна можна падаць смятану ці растопленае сметанкавае
масла. Аладкі з капустай можна прыгатаваць без мукі. Для гэтага
капусту вельмі дробна насекчы, пасаліць і дадаць гэтулькі яйкаў, каб
атрымалася злучанае цеста. Аладкі абсмажыць. Гэта страва асабліва
рэкамендуецца хворым дыябетам.
|