- малако – 150 г
- капуста кальрабі - 1.2 кг
- мука – 200 г
- яйка - 2 шт.
- цукар - па густу
-соль - па густу
- масла сметанкавае – 60 г
- смятана – 150 г
У кальрабі зразаюць лісце, затым шаруюць на тарцы, дадаюць
прасеяную муку, малако, яйкі, цукар, соль, усё добра змешваюць
да аднастайнай масы. Атрыманую масу лыжкай выкладваюць на
змазаную маслам патэльню і смажаць аладкі з двух бакоў.
Падаюць, папярэдне паліўшы гатовую страву смятанай.
|