- капуста белакачанная – 800 г
- кальмары – 600 г
- малако - 2 шклянкі
- масла сметанкавае – 50 г
- мука - 4 ст. л.
- цыбуля рэпчатая - 3 шт.
- яйка - 3 шт.
- алей - 1/3 шклянкі
- соль
- перац - па густу
- смятана - 1 шклянка.
Капусту дробна пасекчы, пагрузіць у кіпень і адкінуць на друшляк.
Затым скласці капусту ў рондаль з маслам, дадаць трохі гарачага
малака і прыпусціць да гатовасці. Звараных кальмараў прапусціць
праз мясасечку, змяшаць з капустай, дадаць абсмажаную шаткаваную
цыбулю, расцёртыя з соллю яечныя жаўткі, разведзеную малаком да
кансістэнцыі вадкай смятаны муку і ўсё добра перамяшаць. Затым
асцярожна ўвесці папярэдне астуджаныя і ўзбітыя яечныя жаўткі.
Выпякаць аладкі звычайным спосабам, асобна падаць смятану.
|