- дрожджы свежыя – 14 г (ці сухія – 6 г)
- вада цёплая - 1 шклянка
- цукар - 0.5 г.л.
- мука - 2 шклянкі
- соль - 0.25 г.л.
- масла кукурузнае – 1 шкляка
- карыца - 1.5 г.л.
- мёд - 8 ст.л.
Дрожджы развесці ў цёплай вадзе (1/2 шклянкі), дадаць цукар і даць
пастаяць ім у цёплым месцы. Злучыць дрожджы з мукой, дадаць яшчэ
палову шклянкі вады і замясіць цеста. Гатовае цеста накрыць ручніком
і даць яму пастаяць 2 гадзіны ў цёплым месцы. Выпякаць аладкі варта
вельмі хутка, па 6-7 за раз, беручы цеста мокрай лыжачкай. Гарачыя
аладкі абсушыць на паперы, выкласці на талерку, паліць мёдам і густа
пасыпаць карыцай. Падаваць толькі гарачымі!
|