Ў кефір ці сыроватку кідаю дробку соды, соль і цукру 2 сталовыя лыжкі .
Потым - муку, каб цеста атрымалася густаватым, што б з лыжкі не сцякала,
а валілася камячком. Для таго, што б яно адліпала ад лыжкі, лыжку трэба
змочваць вадой. алею наліваю нямала, разаграваю яго добранька і сталовай
лыжкай набіраю цеста і кідаю яго на патэльню. Агонь у мяне сярэдні.
Hіколі сырымі ўсярэдзіне не атрымліваліся. Яйкі не ложу прынцыпова.
І танней і смачней, бо ад яйкаў цеста цяжэй ці што.
|