- хлеб (замочаны) – 1 кг
- яйка - 5 шт.
- цукар - 5 ст. л.
- мука - 5 ст. л.
- ванільны цукар - 1 пакуначак
- яблыка - 3-4 шт.
- алей - 1 шклянка
- цукровая пудра - 2 ст. л..
Хлеб адціснуць, каб не было шмат вады. Яечныя жаўткі расцерці з
цукрам, пакласці адціснуты хлеб, усыпаць муку, ванільны цукар, дадаць
вычышчаныя буйна нацёртыя яблыкі, усё перамяшаць. Бялкі старанна
ўзбіць і, асцярожна змешваючы, злучыць з цестам. У патэльню наліць
алей, даць яму добра нагрэцца, лыжкай выкласці цеста, фармуючы
аладкі, абсмажыць іх, перагортваючы абапал. Знятыя з патэльні аладкі
паскладаць у талерку шэрагамі і пасыпаць цукровай пудрай.
Да аладак падаць кавы, чай.
|