-160 г пшанічнай мукі,
-80 г кукурузных круп,
-3 жаўтка,
-2-3 ст.л. цукру,
-1 г.л. разрыхляльніка,
-дробка солі,
-малака ледзь больш шклянкі (да кансістэнцыі смятаны),
-1 ст.л. алею.
Соус:
-250 г замарожанай вішні,
-2-3- ст. л. цукру,
-1 поўная г.л. крухмалу,
-палачка карыцы.
Перамяшаць крупы з мукой, разрыхляльнікам, соллю і цукрам, дадаць
жаўткі і паступова ўліць малако, увесь час размешваючы цеста.
Перамяшаць і пакінуць на 15-20 хвілін (каб крупы набраклі і не былі
макулінкамі ў аладках.) Пакуль цеста спее можна заняцца соусам.
Вішню скласці ў невялікі рондальчык, дадаць цукар, палачку карыцы,
заліць вадой, каб яна толькі пакрыла ягады, давесці да кіпення,
паменшыць агонь і пагатаваць хвілін 5. Прыбраць карыцу. Развесці
крухмал у невялікай колькасці халоднай вады, дадаць да вішні,
закіпяціць і выключыць. Соус павінен быць па кансістэнцыі як не вельмі
густы кісель. Аладкі падсмажыць на раслінным алеі ці топленым масле.
Падаваць з вішнёвым соусам.
|