-500 г курынай мякаці,
-60 г пшанічнага хлеба,
-1,5 шклянкі малака,
-2 яйкі,
-3 сталовыя лыжкі сметанкавага масла,
-соль.
У курынай тушкі зрэзаць мякаць, прапусціць праз мясасечку разам з
размочаным у малацэ чэрствым пшанічным хлебам, добра расцерці,
дадаць яечныя жаўткі, соль, малако, размяшаць і дадаць узбітыя
яечныя бялкі. Атрыманую масу выкладваць лыжкай на патэльню з
разагрэтым сметанкавым маслам і абсмажваць абапал да залацістага
колеру. Падаваць з растопленым маслам.
|