- курыца (паляндвіца) – 500 г
- белы хлеб - 2 лустачкі
- малако - 1.5 шклянкі
- яйка - 2 шт.
Масла, соль па густу, сырое ці варанае мяса прапусціць праз
мясасечку, у фарш пакласці размочаны ў малацэ хлеб. Атрыманую
масу добра расцерці ці яшчэ раз прапусціць праз мясасечку. Дадаць
жаўткі, соль, развесці малаком, размяшаць і ўліць узбітыя бялкі.
Падрыхтаваную масу лыжкай выкладваць на патэльню і смажыць
абапал на добра разагрэтым масле, пакуль аладкі не падрумяняцца.
Пры падачы на стол аладкі пакласці на талеру, заліць растопленым
маслам. Па жаданні асобна падаць бруснічнае варэнне.
|