- маца - 6 лістоў
- гарачае малако ці вада - 1.5 - 2 шклянкі
- яйка - 4 шт.
- соль - 1 г.л.
- масла (для смажання)
для соусу:
- ёгурт – 150 г
- кроп (нарэзаны) - 2 ст.л.
- часнык - 1 зубчык
- аліўкавы алей - 1/2 г.л
- соль - па густу.
Дробна наламаць мацу і заліць гарачым малаком, так каб уся маца
ўмакрэла. Варта ўліць толькі паўтара шклянкі і паглядзець ці трэба
яшчэ малако. Пачакаць, пакуль вадкасць убярэцца. Дадаць яйкі і соль.
Падсмажыць як звычайныя аладкі. Варта выкласці на папяровы ручнік
каб прыбраць лішні тлушч. Для соусу змяшаць разам ёгурт, кроп,
часнык і аліўкавы алей. Нататка : можна падаваць аладкі
і з варэннем, мёдам ці смятанай.
|