-крупа манная – 100 г,
-мука – 200 г,
-малако- 400 г,
-масла сметанкавае – 50 г,
-2 яйкі,
-цукар – 1 ст.л,
-соль.
Малако закіпяціць і сварыць на ім манную кашу, дадаць масла,
астудзіць. Расцерці яечныя жаўткі з соллю і цукрам, выкласці ў кашу,
узбіць лапаткай, дадаць узбітыя яечныя бялкі, перамяшаць. На дошку
высыпаць муку, разраўняць тонкім пластом. Лыжкай выкласці масу
на муку і сфармаваць аладкі. Абсмажыць аладкі на змазанай
маслам патэльні.
|