- манныя крупы - 1/2 шклянкі
- пшанічная мука - 1 шклянка
- малако - 2 шклянкі
- сметанкавае масла – 50 г
- яйка - 2 шт.
- цукар - 1 ст. л.
- соль - па густу.
Малако закіпяціць і сварыць на ім манную кашу (без камякоў). У
гатовую кашу дадаць сметанкавае масла і добра размяшаць.
Расцерці два яечных жаўтка з соллю і цукрам, злучыць з кашай і
добра ўзбіць лапаткай. Затым дадаць у гэтую масу ўзбітыя
яечныя бялкі і перамяшаць. На чысты стол насыпаць муку і
разраўняць яе тонкім пластом. Лыжкай выкласці падрыхтаваную
масу (асобнымі кавалкамі) на муку і сфармаваць з яе аладкі.
Абсмажыць аладкі на змазанай маслам патэльні.
Да гэтых аладак добра падаць мёд, смятану і варэнне.
|