- малако – 200 мл
- морква – 500 г
- масла сметанкавае – 50 г
- мука – 250 г
- цукар – 40 г
- яйка - 2 шт.
- соль - па густу
для ўпрыгожвання:
- масла сметанкавае
- смятана ці варэнне
Моркву наразаюць лустачкамі ці саломкай і прыпускаюць з даданнем
малака і сметанкавага масла, астуджаюць, злучаюць з пшанічнай
мукой, цукрам, жаўтком і вымешваюць з узбітым бялком. Лыжкай
выкладваюць аладкі на разагрэтую патэльню і абсмажваюць з двух
бакоў. Падаюць з маслам, смятанай ці варэннем.
|