- морква – 400 г
- яблыкі - 2 шт.
- кефір - 3 ст.л.
- манныя крупы 2 ст.л.
- соль
- сода (згашаная воцатам) - 1/4 ст.л.
- яйка - 2 шт.
- чарнасліў (па жаданні) – 100 г.
На дробнай тарцы шаруем моркву, ўліваем кефір, можна ражанкі ці
сыроваткі, дадаем 2 лыжкі манных круп, дадаем соль па густу і чвэрць
гарбатнай лыжкі соды, згашанай воцатам. Усё гэта добра змешваем і
даём пастаяць паўгадзіны. Тром яблыкі на буйнай тарцы і дадаем ў
цеста, кладзем яйкі. Можна разам з яблыкамі ў цеста дадаць трохі
чарнасліву (не больш за 100 г), Смажым аладкі на алеі.
Самае лепшае - падаць да стала са смятанай,
але можна і з варэннем.
|