- яблычнае пюрэ (з печаных яблыкаў) - 1 шклянка
- мука - 1/2 шклянкі
- цукар - 1/2 шклянкі
- сметанкавае масла – 50 г
- дрожджы – 10 г
- соль.
Яблыкі спячы, працерці праз сіта. У атрыманае пюрэ дадаць муку, соль,
цукар, размякчанае сметанкавае масла і дрожджы, папярэдне
разведзеныя ў невялікай колькасці цёплай вады з цукрам, так каб у іх
быў час падысці. Усё добранька размяшаць да атрымання аднастайнай
масы. Сталовай лыжкай браць цеста невялікімі порцыямі і складаць
на добра разагрэтую з маслам патэльню. Абсмажыць абапал.
|