- яйка - 2 шт.
- малако - 250 мл
- мука – 150 г
- разрыхляльнік - 1 г.л.
- цукровы пясок – 80 г
- соль - па густу
- алей - 6 ст.л.
- спелыя персікі - 6 шт.
- маліна – 250 г
- чырвонае віно - 200 мл
- ванільны цукар - 1 пакуначак
- крухмал - 2 г.л.
Перамяшаць яйкі, малако, муку, разрыхляльнік, 2 ст. лыжкі цукру і соль.
Пакінуць на 30 хвілін. Разагрэць на патэльні алей, спячы на ім
маленькія аладкі і паставіць іх у цёплае месца. Персікі разрэзаць
напалову і выняць костачкі. Перабраць маліну. Закіпяціць віно з
пакінутым цукрам і ванільным цукрам. Адварваць у ім персікі на слабым
агні 5-10 хвілін. Змяшаць крухмал з 1 ст. лыжкай вады. За 1 хвіліну да
гатовасці дадаць да персікаў маліну. Перамяшаць з крухмалам і 1 раз
закіпяціць узвар. Раскласці па талерках аладкі з узварам.
|