- малако - 150 мл
- радыска – 400 г
- бульба – 250 г
- морква – 120 г
- мука – 120 г
- яйка - 2 шт.
- цукар - 1 ст.л.
- алей - для смажання
- сода – 8 г
- сметанкавае масла – 40 г
Гародніну адварваюць, чысцяць і праціраюць праз сіта ці прапускаюць
праз мясасечку. Яйкі расціраюць з цукрам і соллю, дадаюць паступова
малако, соль, а затым соду. Гэту сумесь хутка злучаюць з працёртай
гароднінай і ўзбіваюць. Смажаць аладкі на алеі і падаюць са смятанай
ці сметанкавым маслам.
|