
-2,5 шклянкі пшанічнай мукі,
-2 шклянкі малака,
-5 г сухіх (ці 15 г свежых) дрожджаў,
-1 шклянка разынак без костачак,
-0,5 г. л. солі,
-3 ст. л. цукру,
-0,5 шклянкі алею.
Муку прасеяць. Малако трохі падагрэць і развесці ў ім дрожджы. У
рондаль насыпаць 1,5 шклянкі мукі, дадаць трохі цёплага малака і
старанна размяшаць, каб не было камячкоў. Пасля гэтага развесці
цеста астатнім малаком, перамяшаць, паставіць у цёплае месца і даць
падысці. Затым дадаць астатнюю муку, 2 ст. лыжкі алею, соль, цукар,
перамяшаць, даць цесту другасна падняцца. Да цеста прымяшаць
прамытыя разынкі і даць яму 10 хвілін пастаяць, накрыўшы сурвэткай.
Пасля гэтага выпякаць аладкі: класці на разагрэтую змазаную маслам
патэльню і падсмажваць абапал.

|