
- 500 г мукі,
-2 шклянкі малака, (можна напалову разведзенага з вадой),
-2 яйкі,
-1 ст. лыжка цукру,
-3 - 4 ст. лыжкі масла,
-1\2 г. лыжка солі,
-25 г дрожджаў;
-0,5 шклянкі разынак.
Прыгатаваць апарнае дражджавое цеста. Спачатку развесці дрожджы
ў цёплым малацэ (прыкладна 1\3 шклянкі), даць ім падысці, дадаць
астатняе малако, усыпаць палову нормы мукі і вымесіць цеста. Даць
яму падняцца ў цёплым месцы. Дадаць астатнюю муку, яйкі, соль,
цукар, раслінны алей ці сметанкавае масла. Ізноў вымесіць. Даць
другасна падняцца. Разынкі перабраць, вымыць, абсушыць,
абкачаць у муце, дадаць у цеста. Выпякаць аладкі на тоўстай,
добра разагрэтай і прамазанай маслам патэльні.

|