- сліўкі ці малако – 300 мл
- сардзіны ці селядцы (салёныя) – 200 г
- цёрты хлеб – 250 г
- яйка (бялкі) - 4 шт.
- масла сметанкавае – 50 г.
Вымачаную сардзіну ці селядца праціраюць праз сіта ці прапускаюць
праз мясасечку з дробнай рашоткай, дадаюць цёрты хлеб, злёгку
растопленае сметанкавае масла, сліўкі ці малако. Атрыманую масу
старанна выбіваюць. Дадаюць молаты перац, узбітыя ў пену яечныя
бялкі і выпякаюць на патэльні, як звычайныя аладкі.
|